Олег Климов
оценка: 8,00
Минские электронщики насытили альбом "живыми" инструментами и... попали – в точку! При всей относительной эклектичности материала (к примеру, "Bad Business", – электронное ленивенькое ночное рэгги, с не слишком яркими огнями-светляками; или флейто-гитарный медляк "Sea") – эйсид-джаз, фанк, фьюжн, гитарные манипуляции, вяжущий психодел, вспышки агрессии, чуть шаманской этники, – альбом получился программным, в нем все подчинено одному направлению главного удара, а вся вроде бы разрозненность, даже взаимоисключенность складывается в общую гармоничную картину. Картину холодной красоты. Но холод не отталкивает, а притягивает; не мерзнешь, но, естественно, и не согреваешься. Уютно в этой атмосфере нейтральности.
Вызывающая же длительность композиций делает его бесперспективным для ротации в линейном FM-эфире. При всей неофисности такой музыки это и к лучшему: слушать диск будут и думающая клубная публика, и тот, кто предпочел насладиться им дома.
"I’ve Got It", "Out Of The Club", "Gorod", "Mountainz’N’Space".
Дмитрий Подберезский
оценка: 8,00
На маю думку, нечакана вельмі ўдалая работа маладога яшчэ калектыву, які пэўны час (так здалося) вагаўся адносна таго, якім шляхам ісьці далей. Апошні альбом сьведчыць пра тое, што шлях той акрэсьліўся. Вельмі слушна было вырашана ўключыць у склад больш "жывых" інструмэнтаў: цяпер, апрача гітар, часам гучыць яшчэ й флейта ("Outro"!), труба. За кошт гэтага кроку групе яўна дадалося добрага драйву, а сама музыка зрабілася, як мне падалося, больш канкрэтная і асэнсаваная і куды менш абстрактная.
Альбом дастаткова роўны і адначасова – разнастайны па аранжаваньнях, фармальнай арганізацыі практычна кожнай песьні.Сярод безумоўна лепшых нумароў – "Bad Business", "Rebirth" (2009), "Sea", якая пачынае гучаць як чыста акустычны нумар, але потым набірае моцы, напругі. То бок і тут фармальная распрацоўка была зроблена слушна і адпаведна законам драматургічнага разьвіцьця твора мастацтва. Падалося, што з агульнай "абоймы" крыху выпадае расейскамоўны "Горад". Магчыма, такое ўражаньне склалася толькі з-за мовы...
Новым у альбоме зьяўляецца й тое, што да голасу Веры, самога па сабе афарбаванага ня надта звыклымі для айчыннага жаночага вакалу тэмбрамі, дадаўся яшчэ й голас гітарыста Юрыя Душына. І ён таксама не вылятае па-за стылёвыя рамкі групы, упісаўся ў стылістыку арганічна, хоць, шчыра кажучы, такое вакальнае падваеньне выклікае ў мяне некаторую насьцярогу адносна цэласнасьці вобразу ўсяго калектыву. Усё ж, як ні круці, у падобнага роду фармацыях вобраз перш за ўсё складаецца на аснове вядучага голасу.
Зь іншага боку, гэткае падваеньне – таксама нешта новае. А новае, як вядома, у рэшце рэшт лепшае за старое. Прынамсі, так павінна быць.
Паказальна яшчэ й тое, што альбом гэты давялося праслухаць не адзін раз, каб скласьці пра яго пэўнае меркаваньне. Бо літаральна на днях давялося паслухаць групу падчас клюбнага канцэрту. І напачатку ў параўнаньні з тым канцэртам альбом вялікага ўражаньня не зрабіў. Толькі пасьля трэцяга-чацьвёртага праслухваньня ён такі "зайшоў". Цэльна, моцна, смачна, сучасна. Галоўнае, тут ёсьць музыка.
